Беларусь дазволіла бязвізавы ўезд у краіну грамадзянам 35 краін Еўропы. З 2022 года такой опцыяй маглі скарыстацца грамадзяне Польшчы, Літвы і Латвіі.
У 2017 годзе грамадзянам 80 краін далі магчымасць на пяць дзён прыехаць у Беларусь без візы. Але ўезд быў дазволены толькі праз Нацыянальны аэрапорт “Мінск”. Цяпер гэта можна зрабіць праз аўтадарожныя і чыгуначныя міжнародныя пункты пропуску, гаворыцца ў паведамленні Дзяржаўнага памежнага камітэта.
Знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі без візы можна будзе не больш за трыццаць сутак з дня ўезду. Бязвізавы рэжым пачне дзеіць з 8 раніцы 19 ліпеня 2024 года.