Цяпер бліснуць перад суразмоўцам сваёй любоўю да супрэматызму стала прасцей. Дызайнерка Кацярына Пікірэня зрабіла стыкерпак для тэлеграма на аснове работ Казіміра Малевіча.
«Мне неяк не хапала ў тэлеграме карцінаў Малевіча для дэталёвай выявы свайго спектра эмоцый. Хацелася, ведаеце, мець магчымасць рэагаваць на тэксты чорным квадратам. Белым крыжом. Трапецыяй», — піша дызайнерка ў сваім фэйсбуку.
Усталяваць стыкерпак можна тут.
Казімір Малевіч — мастак-авангардыст, адзін з заснавальнікаў супрэматызму — кірунку ў абстрактным мастацтве. У 1919–1922 гадах Казімір Малевіч выкладаў у Народнай мастацкай школе «новага рэвалюцыйнага ўзору» ў Віцебску, адзін са стваральнікаў арганізацыі «Сцвярджальнікі новага мастацтва».
Нагадваем, што ў кампаніі «Будзьма беларусамі!» таксама ёсць уласныя стыкеры. Усталяваць іх можна тут.