У судзе Фрунзенскага раёна Менска пачнецца суд над 42-гадовым вандроўнікам Віктарам Чайкам, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна». Яго затрымалі напрыканцы траўня. Тады паведамлялася, што ён зʼяўляецца адміністратарам тэлеграм-чата «Беларусы на Шры-Ланцы». Гэты чат прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем».
Таксама на відэа сілавікоў затрыманы мужчына кажа, што ўдзельнічаў у пратэсных акцыях, быў двойчы затрыманы і адбываў арышт паводле адміністрацыйных артыкулаў. Віктару Чайку інкрымінуюць «народны» артыкул 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). Працэс над ім будзе весці суддзя Юлія Крэпская.