Сілавікі запісалі відэа са сваякамі журналістаў «Люстэрка». Рэдакцыя адказала

Ілюстрацыйнае фота

Сілавікі прыйшлі да бацькоў вядоўцаў TikTok-старонкі выданьня, відэа зь імі зьявілася ў адным з праўладных тэлеграм-каналаў.

Праўладныя тэлеграм-каналы пішуць, што супраць вядоўцаў TikTok-старонкі завялі некалькі крымінальных спраў. Правялі ператрусы, на частку маёмасьці наклалі арышт.

Рэдакцыя «Люстэрка» пракамэнтавала гэтыя падзеі:

«У такім бесчалавечным падыходзе, калі непажаданым улады помсьцяць празь іх родных, няма нічога новага.

Саша, Насьця, Наташа, мы ганарымся быць з вамі ў адной камандзе. Кожнаму ў „Люстэрку“ балюча ад таго, што адбываецца з вашымі сем’ямі. На жаль, гэты выпадак — толькі адзін з тысяч і тысяч тых, калі рэжым страхам і сілай спрабуе змагацца з тымі, хто адважыўся мець альтэрнатыўны прапагандзе пункт гледжаньня на тое, што адбываецца ў Беларусі».

svaboda.org