У польскай сістэме страхавання (ZUS) зарэгістраваная рэкордная колькасць беларусаў. Станам на канец чэрвеня 2024 года іх колькасць складала 134 тысячы чалавек, паведамляе Цэнтр беларускай саалідарнасці.
Адметна, што ў чэрвені 2023 года ў гэтай сістэме налічвалася 122 тысячы беларусаў. Такім чынам, цягам году колькасць нашых суайчыннікаў у ZUS павялічылася на 12 тысячаў чалавек.
Як адзначае Цэнтр беларускай салідарнасці, беларусы з вялікім адрывам застаюцца другой па колькасці пасля грамадзянаў Украіны групай замежнікаў, зарэгістраваных у польскім фондзе сацыяльнага страхавання.
Так, грамадзянаў Украіны ў ёй налічваецца 771 тысяча чалавек, беларусаў – 134 тысячы, трэцяя па колькасці група – грамадзяне Грузіі, іх зарэгістравана 27 тысячаў чалавек.