6 жніўня 55-гадовы юбілей святкуе Яраслаў Іванюк – вядомы беларускі журналіст і грамадскі дзеяч, стваральнік і адміністратар незаменнай беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.org, кнігавыдавец!
Сардэчна віншуем дарагога юбіляра са святам і зычым яму заўсёды светлага настрою, моцнага здароўя, здзяйснення ўсіх мараў і выканання ўсіх планаў, тоўстага выдавецкага партфелю і новых папаўненняў ў бібліятэку.