Уезду ў Літву, Латвію і Польшчу чакаюць 2895 транспартных сродкаў — грузавікоў, легкавых аўтамабіляў і аўтобусаў.
Раніцай 13 жніўня ў чэргах на мяжы з краінамі Эўразьвязу стаяла 815 легкавых аўтамабіляў, паведаміў Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі.
На 8-ю гадзіну 13 жніўня ў чэргах стаялі:
- 450 легкавых аўтамабіляў у пункце пропуску Берасьце — Тарэспаль (Польшча),
- 200 — Каменны Лог — Меднікі (Літва),
- 150 — Беняконі — Салечнікі (Літва),
- 15 — Грыгораўшчына — Патэрніекі (Латвія).
Колькасьць грузавых аўтамабіляў склала 2030, зь іх:
- 830 фураў на памежным пераходзе Беняконі — Салечнікі (Літва),
- 610 — на памежным пераходзе Каменны Лог — Меднікі (Літва),
- 590 — у пункце пропуску Грыгораўшчына — Патэрніекі (Латвія),
Абсалютны рэкорд зафіксаваны 22 сакавіка: у чарзе на выезд зь Беларусі ў ЭЗ стаяла 3690 фураў.
У чарзе на выезд у Польшчу стаяла 50 аўтобусаў. На іншых кірунках аўтобусаў у чэргах не было.
Чэргі на межах Беларусі з краінамі Эўразьвязу ўтварыліся, бо ўрады Польшчы, Латвіі і Літвы закрылі большасьць памежных пераходаў. Адбылося гэта пасьля шматлікіх нелегальных пераходаў мяжы зь беларускай тэрыторыі. Наступствы мігранцкага ціску з боку ўладаў Беларусі, а таксама іх саўдзел у вайне Расеі супраць Украіны сталі прычынай закрыцьця памежных пунктаў.