Сайт Памежнага камітэта дае наступныя звесткі па стане на 8:00 серады. А Мінсктранс паведамляе пра затрымкі аўтобусаў.
На мяжы з Польшчай у пункце пропуску «Брэст» па стане на 08:00 — 37 аўтобусаў і 430 легкавікоў. Учора ў гэты час было 50 аўтобусаў, 10 дзён таму даходзіла да 80 аўтобусаў.
У «Каменным Логу» на літоўскай мяжы перад зонай чакання чаргі з аўтобусаў няма, а стаіць 350 легкавікоў (учора было ў гэты час 200).
У «Беняконях» — 200 легкавікоў. Чэргаў з аўтобусаў няма.
У «Грыгараўшчыне» на латвійскай мяжы чаргі з аўтобусаў няма, стаіць 30 легкавікоў.
Мінсктранс паведамляе ў сваім тэлеграм-канале, як сачыць за затрымкамі аўтобусаў.
Паведамляецца, што аўтобус Мінск — Вільня, што выехаў з Мінска ў 01:50 яшчэ стаяў на літоўскай мяжы ў 07:30. Ён павінен быў адправіцца з Вільні а 8-й раніцы.
Таксама паведамляецца, што ў мэтах пазбягання непаразуменняў пры пасадцы пасажыраў, задавальнення попыту ў перавозцы і максімальнай загрузкі просяць пасажыраў, якія плануюць ажыццяўляць пасадку ў аэрапорце Шапэна, прыбыць на аўтавакзал «Заходні» Варшавы.