“Выбранае” Хведара Ільяшэвіча – “Бібліятэка Бацькаўшчыны” папоўнілася новым томам

43-я кніга з „Бібліятэкі Бацькаўшчыны“ – гэта „Выбранае“ Хведара Ільяшэвіча (1910–1948), беларускага паэта, журналіста і палітычнага дзеяча, творчасць якога ў Беларусі сёння ведаюць мала. Зборнік уклалі вядомыя даследчыкі Наталля Гардзіенка, Ціхан Чарнякевіч і Лявон Юрэвіч. Раней у Беларусі асобная кніга з творамі Ільяшэвіча выходзіла толькі аднойчы.

iljaszevicz_draft_preview.jpg

У кнігу ўвайшлі вершы, апавяданні, нарысы, фельетоні і лісты, якія друкаваліся ў зборніках „Недапетая песня“ і „Чорная кніжка“, падрыхтаваных і выдадзеных у Нямеччыне Юркам Жывіцам, „Архіўнай кнізе“ і „Мемуарах на эміграцыі“ Лявона Юрэвіча, а таксама ў розных часопісах і газетах, у тім ліку „Запісах БІНіМ“.

Акрамя ліставання Хведара Ільяшэвіча, Вольгі Таполі і Юркі Віцьбіча, якое чытаецца як эпісталярны раман, уражанне пра асобу нацыянальнага дзеяча дапамагаюць скласці ўспаміны пра яго аўтарства Юркі Жывіцы і Юркі Віцьбіча, а таксама біяграфічны нарыс Арсеня Ліса.

У найлепшых традыцыях серыі „Бібліятэка Бацькаўшчыны“ кніга грунтоўна пракаментаваная і мае іменны паказнік.

Набыць кнігу можна ў knihi.bykniganosha.bytn.by і ў краме mmkut.by

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”