Якая абстаноўка на межах Беларусі па стане на раніцу 08:00 серады?
Па стане на 08:00 на памежным пераходзе «Брэст» стаіць 85 аўтобусаў, паведамляе сайт Памежнага камітэта. Учора а 14-й гадзіне было рэкордныя 90 аўтобусаў.
Таксама там з раніцы стаяць 550 легкавікоў.
У Каменным Логу на літоўскай мяжы стаяць 30 легкавікоў, чаргі з аўтобусаў няма.
Сайт Памежнага камітэта паведамляе, што ў Беняконях няма чаргі з аўтобусаў і легкавікоў.
У «Грыгараўшчыне» на латвійскай мяжы чаргі з аўтобусаў і легкавікоў таксама няма.