Да чытача прыйшоў новы літаратурна-мастацкі альманах — “Апостраф”, паведамляе выдавецтва “Камунікат”. У першым нумары выдання можна прачытаць аповесць Алеся Пашкевіча, вершы Насты Кудасавай, ліставанне Васіля Быкава — і гэта добры аванс для ўсіх аматараў прыгожага пісьменства!

“Апостраф” прапаноўвае чытачу шэраг вартых рэчаў:

  • твор Алеся Пашкевіча “Цясляр волі”, біяграфічную аповесць пра паэта і палітыка Алеся Гаруна;
  • прозу Уладзіміра Сцяпана, Іны Снарскай, Валера Гапеева, Алены Вешторт, Алега Дашкевіча;
  • паэзію Насты Кудасавай, Леаніда Дранько-Майсюка, Алеся Дуброўскага, Аксаны Данільчык, фрэскі Барыса Пятровіча;
  • пераклады Артура Бартэльса ад Віктара Гардзея, Фёдара Цютчава ад Міколы Гіля, Міхаіла Шлейхера ад Змітра Вішнёва;
  • ліставанне Васіля Быкава з сястрой Валянцінай;
  • словы Адама Глобуса пра мастака Сяргея Каткова;
  • эсэ Васіля Аўраменкі пра Уладзіміра Караткевіча…

І шмат іншых цікавостак.

Набыць “Апостраф” можна ў анлайн-кнігарні “Камуніката”.

bellit.info