Іерэй Дзімітрый Новікаў, настаяцель прыхода храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца горада Салігорска, кіраўнік аддзела па фізічнай культуры і спорце Слуцкай епархіі, завочна прыняў удзел у некалькіх міжнародных конкурсах кампазітараў і перамог.
Па выніках ацэнак журы ў конкурсах “Hungarian fest arena” (Венгрыя) і “Podium de Cannes” (Францыя) айцец Дзімітрый стаў пераможцам і атрымаў Гран-пры.
Акрамя таго, беларускі святар стаў лаўрэатам II ступені па выніках конкурсу кампазітараў імя Яна Сібеліуса ў Турку (Фінляндыя).
На конкурсы айцец Дзімітрый прадставіў дзве свае работы « «Ціхае святло” (на богаслужэбны тэкст) і «Прытчу» на свае вершы.
Таксама творчасцю святара зацікавіліся ў Міжнароднай акадэміі навук, культуры і мастацтва ў Парыжы (Францыя), якая з’яўляецца арганізатарам многіх буйных конкурсаў кампазітараў і музычных выканаўцаў. Ад імя акадэміі беларускага кампазітара-святара адзначыў прэзідэнт міжнароднага журы Крысціян-Алексіс Рыксела.