Якая абстаноўка на выезд з Беларусі раніцай у аўторак?

Фота: Granica_bypl

Дзяржаўны памежны камітэт па стане на 08:00 прыводзіць наступныя звесткі.

На польскай мяжы на пагранпераходзе «Брэст» стаяць 44 аўтобусы і 200 легкавых аўтамабіляў.

У Грыгараўшчыне на латвійскай мяжы чэргаў з аўтобусаў і легкавікоў няма.

На літоўскай мяжы ў Каменным Логу і Беняконях паведамляецца, што чэргаў таксама няма.

Аднак нягледзячы на тое, што чэргаў няма, могуць быць праблемы з часам прыбыцця аўтобусаў.

Учора аўтобус па маршруце Вільня — Мінск часам адпраўлення з Вільні а 18-й выехаў з літоўскай мяжы ў бок сталіцы Літвы толькі ў 22.12. 

nashaniva.com