Паведамляюць праваабаронцы.
Папярэдні тэрмін утрымання пад вартай гродзенскага журналіста і грамадскага дзеяча Паўла Мажэйкі скончыўся 31 студзеня. Яго не вызвалілі, тэрмін затрымання працягнулі яшчэ на месяц. Пайшоў шосты месяц, як журналіст знаходзіцца за кратамі.
З канца снежня ў СІЗА гродзенскай турмы, дзе зараз утрымліваюць Паўла, перасталі прымаць вітаміны і лекі ад родных вязняў. Гэта распараджэнне тычыцца ўсіх зняволенных.
Раней Паўлу абмежавалі пасылкі і бандэролі — іх вага ўлічваецца ў агульную штомесячную вагу перадач у 30 кілаграмаў. Хоць вядома, што астатніх вязняў СІЗА такія абмежаванні не тычацца.