Якая абстаноўка на выезд з Беларусі раніцай у чацвер?

Granica_bypl

Памежны камітэт прыводзіць па стане на восьмую раніцы наступныя лічбы.

На польскай мяжы на пераходзе «Брэст» стаіць 29 аўтобусаў і 130 легкавых аўтамабіляў.

На літоўскай мяжы ў Каменным Логу чаргі з аўтобусаў няма, але стаіць 15 легкавікоў. У Беняконях чэргаў з аўтобусаў і легкавікоў няма.

На латвійскай мяжы ў Грыгараўшчыне таксама чэргаў няма.

nashaniva.com