Як сябе адчуваюць дзеці ў эміграцыі? З якімі праблемамі сутыкаюцца, як іх вырашаюць? А таксама чым небяспечныя гэтыя складанасці? На гэтыя пытанні адказвае фотавыстава Аксаны Дабрыянец “Эміграцыя вачамі дзяцей”. Аўтарка распавяла racyja.com пра падзею і яе рэальных герояў.
РР: Як з’явілася ідэя выставы?
Аксана Дабрыянец: Я хацела неяк лагічна дакончыць свой праект дзяцінства ў эміграцыі і вельмі доўга думала, што я магу зрабіць. Вырашыла, што крутая ідэя – гэта выстава, якая будзе жыць, недзе ездзіць, я буду паказваць яе людзям. Мне вельмі хацелася зрабіць яе ў Польшчы, бо мой дзіцёнак таксама тут, вучыцца тут. Сустракаецца з палякамі і не заўсёды ёсць нейкае разуменне. Я вырашыла, што было б файна правесці выставу, якая будзе для палякаў, для беларусаў і ўвогуле для ўсіх, хто прыйдзе. Я праводзіла яе на польскай мове, бо было шмат зацікаўленых палякаў тэмай эміграцыі. Выстава прайшла, атрымалася. Я думаю, што я буду далей ездзіць па гарадах, яе паказваць. Была мэта, каб людзі зразумелі, з чым сутыкаюцца дзеці, праз гісторыі саміх дзяцей, не праз гісторыі дарослых.
РР: Хто стаў у цэнтры гэтай выставы?
Аксана Дабрыянец: Дзеці-беларусы, якія два разы перажылі вымушаную эміграцыю. Прыехалі з Беларусі ва Украіну, з-за нейкіх рэпрэсій, з-за таго, што іх перавезлі бацькі з-за палітычнай сітуацыі. Якія пераехалі з Украіны з-за вайны ў Польшчу. Гэта гісторыі дзяцей, гэта фотаздымкі дзяцей. Я выбрала гісторыі дзяцей рознага ўзросту, каб паказаць розныя аспекты, як сябе адчуваюць дзеці рознага ўзросту, я выбрала хлопчыкаў і дзяўчынак. Тых, хто знаходзіцца ў Польшчы ў розных гарадах. У мяне ёсць гісторыя хлопчыка Сашы, якому 11 гадоў. На жаль ён пажыў субдэпрэсіўнае расстройства. Хаця пачаткова, калі мы з ім сустракаліся з ім два гады таму, у яго быў зусім іншы стан. Ён быў у парадку, ён спраўляўся. Маці распавяла, што лекар сказаў, псіхіка дала рэакцыю на стрэс, які быў. Яны лячыліся. Гэта яшчэ не дэпрэсія, гэта штосьці перадэпрэсіўнае, але яны зараз знаходзяцца на рэабілітацыі.
Гісторыя дзяўчынкі Паліны, якой 12 гадоў і яны зараз жывуць у Гдыні. Гэта гісторыя ананімная, але яна без твару, яна без імя, але яна праўдзівая. Пра тое, як дзяўчынка стала дарослай з-за сваёй хваробы. Яна пераехала ва Украіну, пачала пазнаваць горад, збіралася ісці ў школу, а пасля ёй стала дрэнна. Яна стала пакутаваць ад панічных атак. Калі маці пайшла з ёй у шпіталь, то аказалася, што ў яе набыты цукровы дыябет. Цяпер гэта дзяўчынка Паліна, з таго, што маці вельмі шмат працуе, сама замярае сабе цукар у крыві. Яна сама сабе робіць прышчэпкі інсуліну, яна сама можа паклапаціцца пра сваё здароўе. Яна знаходзіцца ў Польшчы ўжо два гады. Яе марай з’яўляецца свая маленькая прастора, бо ў яе няма свайго пакою, і забраць сваіх жывёл з Беларусі. Яе мара – гэта дамашнія жывёлы і пакой.
Поўную гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:
Выстава Аксаны Дабрыянец ладзіцца ў прасторы Stacja Praga (Zaokopowa 5).