Што з чэргамі на выезд з Беларусі?

Granica_bypl

Дзяржаўны памежны камітэт прыводзіць такія лічбы па стане на восьмую гадзіну раніцы аўторка.

На польскай мяжы на пераходзе «Брэст» стаіць 30 аўтобусаў і 300 легкавікоў.

На літоўскай мяжы ў Каменным Логу і Беняконях чэргаў з аўтобусаў і легкавікоў няма. Няма іх і на латвійскай мяжы ў Грыгараўшчыне.

nashaniva.com