Памежны камітэт прыводзіць па стане на 08:00 наступныя звесткі.
На літоўскай мяжы ў «Каменным Логу» і «Беняконях» чэргаў з аўтобусаў і легкавых аўто няма. Таксама іх няма ў «Грыгараўшчыне» на латвійскай мяжы.
На польскай мяжы на пераходзе «Брэст» стаіць 23 аўтобусы і 400 легкавікоў.
У «Казловічах» — 900 грузавікоў. У «Каменным Логу» — 540 грузавікоў, а ў «Беняконях» — 790. У «Грыгараўшчыне» стаіць 590 велікагрузаў.