МЗС паведаміла, што беларусы змогуць да 14 дзён знаходзіцца ў Амане без візы. Пра гэта ў эфіры тэлеканала СТБ паведаміў першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Сяргей Лукашэвіч.
Паводле яго слоў, вынікам перамоваў прэм’ер-міністра Рамана Галоўчанкі з наследным прынцам Амана стала добраахвотнае абавязацельства аманскага боку перавесці Беларусь у пэўны спіс, які яны называюць «спіс нумар 1». Лукашэвіч удакладніў, што гэта дазволіць беларусам праз некаторы час знаходзіцца ў Амане да 14 дзён без візы.
Першы намеснік міністра дадаў, што для беларускага боку гэта важна, бо плануецца развіваць турыстычныя патокі з названай краінай.
— Акрамя таго, гэта аблегчыць візіты беларускіх прадпрымальнікаў у Аман, а аманскіх — у Беларусь.