Гутарка з былой старшынёй Згуртавання беларусаў Канады, шматгадовай сяброўкай галоўнай управы ЗБК, сяброўкай дырэктарата Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Канадзе, галоўным бізнес-аналітыкам, удзельніцай фальклорнага ансамбля “Яваровы людзі” Валянцінай Шаўчэнка.
Для беларусаў спрадвеку вельмі важна мець сваё. Але часам у нас вельмі розныя погляды на гэтае “сваё”. І вось калі гэтыя нашыя розныя погляды на нашае “сваё” ў нейкім пункце сыдуцца — толькі тады сфармуецца нацыя. Але пакуль нашае “сваё” даволі далёка адно ад аднаго, перакананая Валянціна Шаўчэнка.
Пра тое, чаму беларусам так складана паразумецца і ці патрэбная нам нейкая асаблівая беларуская ідэнтычнасць, чаму так важна захаваць сувязь з каранямі і роднай зямлёй, нават калі ты ад той зямлі вельмі далёка, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Валянцінай Шаўчэнка.