У сваім рашэньні латвійскія чыноўнікі спаслаліся на санкцыі Эўразьвязу.
Аўтамабілі зь беларускай рэгістрацыяй з 31 кастрычніка ня могуць уяжджаць і рухацца па тэрыторыі Латвіі.
У канцы кастрычніка Саэйма Латвіі ўнесла зьмены ў закон аб дарожным руху, якія прадугледжваюць магчымасьць перарэгістраваць аўтамабілі зь беларускай рэгістрацыяй.
Закон дапоўнілі нормай аб тым, што грамадзянам Беларусі, якія атрымалі ў Латвіі статус уцекача або альтэрнатыўны статус, дазваляецца зарэгістраваць у Латвіі транспартны сродак, зарэгістраваны ў Беларусі, на тэрмін да 3 гадоў без сэртыфікату адпаведнасьці.
Латвія з 16 ліпеня 2024 году забараніла ўезд у краіну легкавым аўтамабілям, зарэгістраваным у Беларусі і Расеі. У сваім рашэньні латвійскія чыноўнікі спаслаліся на санкцыі Эўразьвязу.
Аналягічныя абмежаваньні ўвялі Літва і Эстонія.