Марына Зялёная: Людзі бягуць з Грузіі

У Грузіі да сёння засталося каля 10 тысяч беларусаў. Адныя патрапілі сюды пасля рэпрэсіяў 2020 года, іншыя –  ўжо выйшлі з-за кратаў з Беларусі і прыехалі ў Грузію, а нехта прыехаў на сустрэчу з сябрамі і застаўся жыць у Грузіі.

Пра беларускую дыяспару ў Грузіі распавядае спартоўка, сябра Каардынацыйнай Рады Марына Зялёная:

– У нас ёсць дыяспара ў Грузіі, яна даволі вялікая, гэта 11000 чалавек. Да гэтага можна яшчэ дадаць тых, хто пражывае, але не спяшаюцца легалізавацца. Ёсць людзі, якія прыязджаюць да сваіх бацькоў, дзетак ці ўнукаў. Гэта ўсё людзі, якія рэпрасаваныя, якія збеглі, тыя якія знайшлі ў Грузіі сваё каханне, альбо тыя, каму падабаецца Грузія, бо гэта вельмі прыгожая краіна.

На думку Марыны Зялёнай зараз Грузію пакідае вялікая колькасць беларусаў:

– Ёсць лічбя якія публікую статыстычны камітэт Грузіі, і мы іх прытрымліваемся. Вельмі бачна, што людзі бягуць. Яны не проста з’язджаюць з краіны, яны бягуць. Бо ёсць такія прыкметы, што Грузія пачынае глядзець у бок Расеі.

Цалкам матэрыял:

Марына Зялёная падалася ў Грузіі на міжнародную абарону і ўжо атрымала адмовы. Цяпер яна лічыць, што асвятленнем праблемаў беларусаў Грузіі і акцыямі можна дамагчыся таго, каб беларусам Грузія давала міжнародную абарону.

Сяргей Апановіч, racyja.com