Беларуская лёгкаатлетка заняла другое месца з вынікам 7.25 секунд на дыстанцыі 60 метраў. Цікава, што ў той жа дзень на чэмпіянаце Беларусі найлепшым вынікам сярод жанчын сталі 7.43 секунды.
Вось як Крысціна каментуе сваё дасягненне:
«Я рада, што здолела паказаць добрыя секунды, але крыху расчаравана, што не палепшыла свой асабісты рэкорд. Але ў мяне ўсё наперадзе! Атрымаўся выдатны старт! Дзякуй усім за дапамогу і веру ў мяне! Наперадзе яшчэ шмат працы, і ў наступным годзе я паб’ю свой асабісты рэкорд!»
Нагадаем, Крысціна Ціманоўская была вымушана ўцякаць у Польшчу наўпрост з Алімпіяды ў Токіа ў 2021 годзе. Адтуль яе спрабавалі сілком адправіць у Мінск, пасля таго як дзяўчына выказала пратэст супраць непрафесійнай працы трэнерскага штаба. Тады існавалі слушныя падазрэнні, што па вяртанні ў Беларусь яна сутыкнецца з ціскам з боку ўладаў.
У чэрвені 2022 года Крысціна Ціманоўская атрымала польскае грамадзянства. Паведамленне аб грамадзянстве Польшчы выклікала неадназначную рэакцыю ў байнэце. Некаторыя карыстальнікі паспяшаліся абвінаваціць Ціманоўскую ледзьве не ў здрадзе. Але варта адзначыць, што толькі атрыманне новага пашпарту магло дазволіць Крысціне зноў спаборнічаць, цягнуць жа з гэтым азначала рызыку страціць лепшыя гады спартыўнай кар’еры.