Кніга з „Бібліятэкі Бацькаўшчыны“ трапіла ў шорт-ліст прэміі імя Францішка Багушэвіча!

Сёння, у дзень нараджэння Францішка Багушэвіча, Беларускі ПЭН з гонарам прадстаўляе кароткі спіс намінантаў на прэмію, што ўзнагароджвае творцаў, якія аднаўляюць гістарычную памяць і ўмацоўваюць беларускую ідэнтычнасць.

Кароткі спіс прэміі імя Францішка Багушэвіча 2025: 

  • «Вусы Скарыны» – аўтар і вядоўца Цімафей Акудовіч (телевізійны праект «Белсата»)
  • «Нітка Зорка. Майстэрня Кацярыны Ваданосавай» – аўтарка і вядоўца Кацярына Ваданосава (телевізійны праект «Белсата»)
  • «Кніга могілак. Беларускія пахаванні ў свеце»Наталля Гардзіенка, Лявон Юрэвіч (фонд «Kamunikat.org»)
  • «Стагодзьдзе НН» Сяргей Дубавец (выдавецтва «Вясна»)
  • «Экспэдыцыя Вацлава Ластоўкага 1928 году. Захаваная спадчына»Вольга Лабачэўская (выдавецтвы «Skaryna Press» і «Czabor Publishing»)
  • «Савецкая Беларусь»Ганна Севярынец  (выдавецтва «Czabor Publishing»)
  • «Беларусь як тэкст»каманда анлайн-часопіса «Taubin» (цыкл YouTube-лекцый)

Такім чынам, у кароткі спіс прэміі журы абрала 4 кнігі, 2 тэлевізійныя і 1 YouTube-праект. Гэтыя творы ўжо пакінулі свой адбітак у культурнай прасторы. Адзін з іх стане пераможцам, але ўжо цяпер кожны з іх заслугоўвае ўвагі і прызнання.

Чаму гэта важна?

Прэмія імя Францішка Багушэвіча — больш чым узнагарода. Гэта сімвал пошуку праўды праз мастацкае слова. Яна заснавана ў 1996 годзе і з таго часу працягвае ўшаноўваць аўтараў і аўтарак, чые творы пераасэнсоўваюць гісторыю, культуру і духоўную спадчыну Беларусі.

Сёлета – перазагрузка!

Мы абнавілі падыход да намінацый, пашырылі фарматы твораў і дадалі новыя магчымасці для ўдзельнікаў. Цяпер у кароткі спіс маглі трапіць не толькі кнігі, але і публіцыстыка, падкасты, кіно ды іншыя формы мастацкага выказвання.

Што далей?

Сачыце за навінамі на сайце Беларускага ПЭНа! Неўзабаве  мы абвесцім падрабязнасці цырымоніі ўзнагароджання прэміі. 

Беларуская культура – жывая. Яна памятае, яна гаворыць, яна змагаецца. Далучайцеся да нас, каб разам даведацца пераможцу прэміі імя Францішка Багушэвіча за  найлепшыя творы, што змяняюць гісторыю!

penbelarus.org