Дзень Волі ў Беластоку

У Беластоку на плошчы пры гарадской Ратушы прайшоў святочны мітынг і канцэрт, прымеркаваны да 107-й гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

Перад яго ўдзельнікамі і ганаровай вартай ад клуба гістарычнай рэканструкцыі Invictus 1863 выступілі прадстаўнікі гарадскіх і ваяводскіх уладаў, а таксама ўкраінскай дыяспары і беларускай нацыянальнай меншасці.

–  Мы сёння тут, каб нагадаць тым людзям, якія жывуць стагоддзямі з намі, палякам, каб менавіта таксама памяталі, што незалежная Беларусь – гэта таксама незалежная будзе і Польшча. Без незалежнай Украіны, без незалежнай Беларусі не будзе незалежнай Еўропы.

– Дзень Волі праводзіць сярод беларусаў – гэта вельмі класна, сапраўды адчуваецца такое свята. І, нягледзячы на ўсе запалохванні, беларусы ўсё ж такі прыйшлі, нас сапраўды тут шмат.

– Важна, каб беларушчына развівалася перадусім у Беларусі, але таксама і тут. Для мяне вельмі важная падтрымка грамадзянаў Беларусі, якія пастаянна дабіваюцца таго, каб жыць у дэмакратычнай краіне.

Святкаванне Дня Волі ў Беластоку працягнецца 25 сакавіка святочным сімвалічным марафонам, канцэртамі хора «Унія» з Вільні, ды дуэта NaviBand на наступны дзень 26 сакавіка.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

***

У Беластоку адзначылі Дзень Волі 23 сакавіка. Святкаванне пачалося ля гарадской ратушы ў цэнтры горада.

Павел Станкевiч зачытау́ вiтальнае слова старшынi Рады БНР Iвонкi Сурвiллы.

Выступае ваявода Падляшша Яцэк Бжазоўскi.

Выступае вiцэ-прэзiдэнт Беластока Рафал Руднiцкi.

Далей выступiу́ адзiн з лiдарау́ беларускай дыяспары Ян Абадоу́скi.

Прамау́ляе старшыня Беларускага саюзу у́ Польшчы Яу́ген Вапа.

Чарговы прамоу́ца – прадстау́нiк украiнскай дыяспары Антон Галавач.

Свята скончылася канцэртам Лявона Вольскага.

racyja.com