
Пра тое, якое значэнне культура мае для станаўлення нацыі, чаму важна захоўваць сваю ідэнтычнасць нават ў замежжы і навошта берагчы ключы ад страчанай хаты, „Еўрарадыё“ разважае з мастацтвазнаўцам, аўтарам і вядоўцам ютуб-канала “Каля Культуры” Мікітам Монічам.
Ужо сёння нам неабходна рабіць усё магчымае, каб тыя, хто прыйдзе пасля нас, былі больш колькаснымі, больш якасна падрыхтаванымі, больш смелымі і дасведчанымі. Мы не ведаем, ці так яно будзе. Але наша справа не ў тым, каб ведаць, каб накіроўваць гэтыя “народныя масы”. У кожнага з нас ёсць свой маленечкі “агародзік”, які мы даглядаем і на якім засейваем нешта каштоўнаснае. І некалі, тыя хто пройдзе па нашым шляху пасля нас, ім скарыстаюцца і дасягнуць дзякуючы гэтаму большага, чым здолелі дасягнуць мы, перакананы Мікіта Моніч.
