У Варшаве ідзе набор у шахматную школу

Беларускі клуб “Волат” праводзіць у Варшаве набор у шахматную школу.

“Нават калі дзіця не ведае, што такое ферзь, — навучанне ў нас – ідэальны старт”, – распавёў кіраўнік клубу Віталь Рак.

– Калі хтосьці хоча навучыцца гуляць у шахматы, але нават не ведаю, як фігуры раставіць, а шахматы развіваюць увагу, стратэгічнае мысленне, канцэнтрацыю, памяць,, вось зараз добрая магчымасць, бо мы набіраем групу з нуля. Таксама ёсць група нізкаўзроўневых гульцоў і наша зборная каманда клуба. Гэта тыя, хто ўжо рыхтуецца да турніраў, выступае на турнірах, большая частка групы мае шахматныя разрады, нават я выканаў шахматны разрад.

Клуб “Волат” таксама ладзіць і ўласную лігу «Шахматны Волат». Акрамя таго, аб’яданне з’яўяецца афіцыйным чальцом Польскага шахматнага саюзу.
Заняткі адбываюцца па адрасе Ul. Malawskiego, 6 (раён Mokotów). Больш інфармацыі на сайце “Волата”: https://volat.pl/szkola-szachowa

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

racyja.com