
Фестываль Tutaka — гэта ўнікальная падзея, якая аб’ядноўвае беларускую культуру, грамадства і актывізм. А таксама гэта ўнікальная магчымасць для кожнага падзяліцца сваім вопытам і стаць часткай вялікага беларускага руху. Сёлета фестываль пройдзе з 10 па 13 ліпеня ў маляўнічым месцы Барык каля Гарадка на Падляшшы.
Арганізатары запрашаюць жадаючых далучыцца да фестывалю Tutaka 2025 і стаць часткай гэтага ўнікальнага мерапрыемства!
Як далучыцца са сваёй актыўнасцю?
- Падзяліцеся сваімі ведамі! Калі ў вас ёсць ідэя для майстар-класа, лекцыі, дыскусіі ці іншай актыўнасці, запоўніце, калі ласка, форму.
- Станьце часткай творчай каманды! Фестываль Tutaka шукае цікавыя, натхняльныя і карысныя фарматы для ўдзельнікаў фестывалю
- Дапамажыце стварыць разнастайную праграму, каб яна максімальна адлюстроўвала інтарэсы аўдыторыі.
Дэдлайн падачы заявак — 10.06.2025 года.
