Amnesty International працягвае збіраць подпісы ў падтрымку Насты Лойкі

Amnesty International працягвае збіраць подпісы ў падтрымку праваабаронцы Насты Лойкі.

Нагадаем, у чэрвені 2023-га году ў Менскім гарадскім судзе палітзняволенай прызначылі 7 гадоў калоніі за падрыхтоўку даклада «Пераслед анархістаў, антыфашыстаў, левых і сацыяльных актывістаў у Беларусі» (2017-жнівень 2018 года). У ім нібыта даецца крытычная ацэнка дзейнасці супрацоўнікаў міліцыі.

Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці і пазіцыя самой Насты невядомыя.

Amnesty International Polska збірае подпісы ў падтрымку Насты — іх хочуць перадаць кіраўніку МЗС Польшчы, каб ён уздымаў пытанне вызвалення беларускай палітзняволенай на міжнароднай арэне.

Падпісаць петыцыю па спасылцы

hpravy.org