Мікіта Броўка: выжыць і прыстасавацца — даўняя нацыянальная ідэя беларусаў

Мікіта Броўка / Еўрарадыё

Пра тое, як звязаныя дэмакратыя і нацыянальная ідэя, ці важнае для шараговых беларусаў пытанне ідэнтычнасці і пра тое, як зрабіць беларускае модным і папулярным, «Еўрарадыё» разважае з Мікітам Броўкам, былым каардынатарам «Арт Сядзібы» і сузаснавальнікам кампаніі SYMBAL.BY.

Безумоўна, усе нацыянальныя каштоўнасці, кшталту мовы, гісторыі, культуры, пытанні ўмацавання беларускай ідэнтычнасці, свядомасці і самаідэнтычнасці — усё гэта вельмі важна, але не першасна. Нам сёння жыццёва неабходна змагацца за ўсталяванне ў краіне дэмакратыі. Бо без дэмакратыі ўсяго пералічанага ў нас не будзе. Толькі праз дэмакратычныя механізмы мы зможам збудаваць у Беларусі нацыянальную дзяржаву, перакананы Мікіта Броўка.

euroradio.fm