
2 чэрвеня Сеймік Падляшскага ваяводства прыняў афіцыйную заяву супраць так званага «пакта міграцыі», ухваленага Еўразвязам.
У тэксце заявы падкрэсліваецца, што «Падляшша выступае супраць прымусовай рэалакацыі нелегальных імігрантаў» і чакае ад Еўразвязу рэальнай падтрымкі ў ахове знешняй мяжы — асабліва на фоне інструментальнага ціску з боку Беларусі. Асновай для такой заявы стаў выступ намесніка камандзіра Падляшскага аддзела Памежнай службы, палкоўніка Марыюша Туміча:
– Міграцыйны пакт уступае ў сілу ў чэрвені 2026 года, уніфікуючы працэдуру разгляду заявак на прытулак. Калі справа даходзіць да нашага рэгіёну, Падляшскага ваяводства, то ў нашым рэгіёне не будзе мець ніякага прымянення. На мой погляд, у нас узмацняецца нелегальная міграцыя праз раку. Ад пачатку міграцыйнага крызісу выдаткі на дапамогу склалі больш за 5 мільёнаў. У 2025 годзе мы аказалі дапамогу 144 асобам.
Заяву Сейміка падтрымалі 16 дэпутатаў, супраць выказаліся 13. Сеймік таксама выказаў падтрымку дзяржаўнай Стратэгіі міграцыйнай палітыкі Польшчы на 2025–2030 гады пад дэвізам «Аднавіць кантроль. Забяспечыць бяспеку».