У “экстрэмісцкі спіс” дадалі інстаграм-старонку Рэгіны Лавор

Улады зноў пашырылі так званы “экстрэмісцкі спіс”. Сярод іншых, у «экстрэмісцкі» спіс дадалі старонку стваральніцы Іўеўскага музея нацыянальных культур Рэгіны Лавор.

Гаворка пра яе Instagram-старонку «neveragodnasc», на якую падпісаныя больш за 1100 чалавек.

Рэгіна Лавор — стваральніца Іўеўскага музея нацыянальных культур. Яе асудзілі да 2 гадоў «хатняй хіміі» за абразу ў чаце «Іўе для жыцця» ў Telegram падпалкоўніка міліцыі Андрэя Ярохіна.

Вядома, што да жанчыны неаднаразова прыходзілі з праверкамі, а таксама арыштоўвалі за парушэнне рэжыму адбывання «хатняй хіміі».Ёй забаранілі наведваць касцёл і нават карыстацца прыбіральняй на вуліцы. На ўсе звароты ў РАУС, МУС жанчына атрымоўвала «адпіскі».

У выніку Лавор была вымушана пакінуць Беларусь праз пагрозы.

hpravy.org