Дзьмітрыю Плаксу – 55!

12 чэрвеня 55-гадоў спаўняецца Дзьмітрыю Плаксу (Швецыя).

Дзьмітрый Плакс – вядомы паэт, перакладчык і радыёпрадзюсар, сябра праўлення шведскага ПЭН-клубу, чалавек, якога называюць негалосным амбасадарам беларускай культуры і літаратуры ў Швецыі.

Ад усёй душы віншуем дарагога імянінніка са святам і зычым яму моцнага здароўя, нязгаснага натхнення, заўсёднай сяброўскай падтрымкі і душэўнай цеплыні.

ЗБС „Бацькаўшчына“