24.06: У Гайнаўцы падвядуць вынікі конкурсу «Я нарадзіўся тут»

Музей і Цэнтр беларускай культуры ў Гайнаўцы запрашае на падвядзенне вынікаў мастацкага конкурсу «Я нарадзіўся тут”, падчас якога будуць уручаны памятныя дыпломы і ўзнагароды, таксама можна будзе паглядзець выставу ўганараваных работ.

Уласна конкурс прысвечаны гісторыі і культуры Падляшша і нацыянальных і этнічных меншасцяў, якія засялялі яго на працягу стагоддзяў. Мэтай конкурсу з’яўляецца выхаванне мясцовага патрыятызму, фарміраванне ідэнтычнасці і распаўсюджванне дзіцячай творчасці.

Падвядзенне вынікаў намечана на 24 чэрвеня а 14 гадзіне ў Музеі і Цэнтры беларускай культуры ў Гайнаўцы па вуліцы 3 траўня.

racyja.com