Пра тое, як не згубіцца ў эміграцыі, ці гатовая моладзь вярнуцца ў Беларусь і адбудоўваць Айчыну і навошта нам сёння “чапляцца” за беларускую мову, „Еўрарадыё“ разважае разам з Юстынай Карпіловіч — спявачкай, паэткай, удзельніцай сямейнага гурта“Бартосікі”.
Мы знаходзімся ў сітуацыі, калі нам не стае беларускасці, акрэсленасці нашай ідэнтычнасці. Мы хочам быць беларусамі, але часам гэта вельмі балюча. Бо мы сутыкаемся з пэўнымі невызначанасцямі нашай ідэнтычнасці і таго, што такое быць беларусам, і знаходзімся ў стане неразумення таго, навошта нам гэта вызначанасць патрэбная. Але некалі мы ўсё нявызначанае для сябе акрэслім, сфармулюем і боль пройдзе, перакананая Юстына Карпіловіч.
