У Флорыдзе пройдзе трохдзённы фестываль беларускай культуры

Вясною ў Халандэйле адбудзецца культурніцкі фестываль «Беларуская вясна ў Фларыдзе». Пра падзею паведаміў дзяяч беларускай дыяспары ў ЗША Віталь Самсонаў.

Фестываль адбудзецца з 31 сакавіка па 2 красавіка. У межах праграмы адбудуцца канцэрты, выставы, кінапаказы, паэтычныя вечары.

Адбудзецца інтэрактыўная прэзентацыя праекта «Арт-Пратэст» беларускага сцэнарыста і рэжысёра Андрэя Курэйчыка. Рэжысёрка Дар’я Жук асабіста прыедзе на паказ сваёй нашумелай карціны «Крышталь». Музычная частка – канцэрт беларускіх народных спеваў, музычны вечар Змітра Вайцюшкевіча.

Паэтычны вечар беларускіх вершаў з Таццянай Шэінай, адбудзецца выстава беларускіх мастакоў з Беларусі. Месца падзеі пакуль не паведамлялася. Але па словах арганізатараў, звесткі пра пляцоўку мерапрыемства мусяць быць аб’яўлены неўзабаве.

budzma.org