Пасол Германіі сустрэўся з Марынай Адамовіч, жонкай Міколы Статкевіча

Фота амбасады Германіі ў Мінску

Адбылося гэта напрыканцы мінулага тыдня, паведамляе «Народная Воля».

“Сёння прайшло роўна 1000 дзён з таго часу, як Мікалай Статкевіч знаходзіцца ў турме, — паведамляе амбасада Германіі. — 1000 дзён з 14 гадоў пазбаўлення волі, да якіх ён быў прысуджаны ў 2021…

Пасол Германіі Манфрэд Хутэрэр разам з дыпламатамі прадстаўніцтвў краін ЕС і ЗША сустрэўся з жонкай Мікалая Марынай, каб выказаць спачуванне і салідарнасць Мікалаю і Марыне, як і ўсім палітзняволеным у Беларусі і іх сем’ям.

Федэральны ўрад Германіі настойвае на сваім патрабаванні аб неадкладным вызваленні ўсіх, хто знаходзіцца ў зняволенні па палітычных матывах”.

nv-online.info