Палітвязьні расказалі пра вызваленьне з турмы

Чацьвёра палітвязьняў расказалі „Радыё Свабода“ падрабязнасьці свайго вызваленьня.

Вызваленыя 21 чэрвеня былая выкладчыца Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту Натальля Дуліна, журналіст Ігар Карней, бізнэсовец Сяргей Шэлег і фігурант справы «Саюзу беларускага нацыянальнага шчыта» Кірыла Балахонаў падзяліліся з „Радыё Свабода“ дэталямі свайго вызваленьня.

Спэцыяльны прадстаўнік прэзыдэнта ЗША ў пытаньнях Украіны Кіт Келаг 21 чэрвеня сустрэўся ў Менску з Аляксандрам Лукашэнкам. Празь некалькі гадзінаў пасьля сустрэчы стала вядома пра вызваленьне 14 палітвязьняў, у тым ліку колішняга прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта Сяргея Ціханоўскага.

svaboda.org