28.06: У Вільні адбудзецца беларускае святкаванне Купалля

Сёлета віленскі Беларускі клуб «Сябрына» чарговы раз адзначае Купалле на беразе Віліі і запрашае далучыцца да святкавання ўсіх ахвотных.

Традыцыя святкавання беларусамі Вільні Купальскага свята на беразе Віліі, якая працякае праз горад, была заснаваная яшчэ ў 1911 годзе і адноўленая «Сябрынай» у 2013-м.

Сёлета гасцей святкавання чакаюць:

  • выступы гуртоў і калектываў «Беларускі Цуд», «Ойра»;
  • пляценне вянкоў;
  • пошукі папараць-кветкі;
  • беларускія народныя танцы;
  • купальскі крупнік;
  • распальванне вогнішча старадаўнім спосабам.

Святкаванне адбудзецца 28 чэрвеня, пачатак — у 17.00. Удзел бескаштоўны. Месца — за другім пляжам у Валакумпях (Valakampiai).

Рэкамендуецца сачыць за надвор’ем у дзень свята, а таксама захапіць з сабой коўдру і стравы для пікніка.

nashaniva.com