
28 чэрвеня 60-гадовы юбілей святкуе Яўген Вапа – кіраўнік Беларускага Саюза ў Польшчы, галоўны рэдактар і старшыня Праграмнай рады тыднёвіка „Ніва“, дырэктар „Беларускага Радыё Рацыя“.
Ад усяго сэрца віншуем дарагога юбіляра са святам, моцна яго абдымаем, зычым моцнага здароўя, заўжды заставацца такім самым натхнёным і энергічным. Каб яшчэ мацнейшым стаў талент імяніннкіка зараджаць сваёй апантанасцю беларушчынай верных сяброў і паплечнікаў, а на „Радыё Рацыя“ і ў тыднёвіку „Ніва“ як нахутчэй з’явіліся добрыя навіны пра Беларусь.
ЗБС „Бацькаўшчына“