17.07: Хадановіч прачытае лекцыю пра Алексіевіч

Закладнікі ўтопіі: Святлана Алексіевіч і яе кнігі
Трэцяя лекцыя Андрэя Хадановіча з цыклу “Доўгая дарога дадому”

“Ці можна вярнуцца з вайны? Чаму ніяк не скончыцца эпоха “чырвонага чалавека”? Што такое “звышлітаратура” і чаму пісьменніца вучылася ў Адамовіча і Быкава? Калі аўтарка напіша кнігу пра каханне і што піша зараз замест яе?” Спробы адказу на гэтыя і іншыя пытанні пра творчасць першай беларускай нобелеўскай лаўрэаткі ў лекцыі Андрэя Хадановіча, перакладчыка на беларускую кнігі “Цынкавыя хлопчыкі” і рэдактара беларускага перакладу кнігі “У вайны не жаночы твар”.

17 ліпеня, пачатак а 18.00.
Уроцлаў, клуб Proza (Przejście garncarskie, 2).
Уваход вольны.
Лекцыя па-беларуску, сінхронны пераклад на польскую Юрыя Ліхтаровіча.
Будзе трансляцыя.

Паводле t.me/akhadanovich