Пайшоў з жыцця Мікола Люцко

З Мінска прыйшлі сумныя навіны – пайшоў з жыцця Мікола Люцко, колішні сябра Управы „Бацькаўшчыны“ і сябра Рады Згуртавання ад самага заснавання арганізацыі, адзін з самых нашых актыўных і ініцыятыўных паплечнікаў.

Мы шчыра смуткуем і выказваем спачуванні сваякам, блізкім Міколы Люцко, а таксама ўсім, хто яго ведаў.

ЗБС „Бацькаўшчына“

Паводле папярэдняй інфармацыі, развітанне адбудзецца ў чацвер, у рытуальнай залі на Альшэўскага, 12.