
13 ліпеня ў Варшаве ў 12.30 у касцёле Св. Аляксандра адбудзецца ўшанаванне памяці героя Беларусі, Украіны і Эстоніі Міколы Ільіна.
Гаворыць арганізатар мерапрыемства, лідар Руху Салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык:
-На вялікі жаль, ужо пяць гадоў, як ён загінуў на Данбасе. Мы памятаем пра гераічны шлях Міколы, таму што ён быў героем яшчэ Плошчы Кастуся Каліноўскага 2006 года. Запрашаю слухачоў Беларускага Радыё Рацыя, якія жывуць у Варшаве, а 12.30 актавая зала Яна Паўла ІІ, у касцёле Св. Аляксандра на пляцы Трох крыжоў.
Беларус Мікола Ільін, грамадзянін Эстоніі, быў забіты сепаратыстамі 13 ліпеня 2020 года. Ён быў медыкам і спрабаваў дапамагчы параненым удзельнікам эвакуацыі, якія намагаліся забраць параненага вайсковага пад час рэжыму «цішыня» з боку ДНР. Але па іх подла адкрылі агонь.
