Вольга Гардзейчык-Мазярска: Асвета і Прыгажосць — такая мая ідэя

Пра тое, якое значэнне для нас, як для нацыі, маюць мова і традыцыі, чаму так важна захаваць сваю ідэнтычнасць і навошта нацыі патрэбныя “галасы” і “аўтарытэты”, „Еўрарадыё“ гаворыць з актывісткай беларускай дыяспары, арганізатаркай “Купалля” ў Варшаве, заснавальніцай Беларускага хору ў Варшаве і тэатральнай групы “Купалінка” Вольга Гардзейчык-Мазярскай.

У нас шмат годных людзей, якія маглі б стаць галасамі нацыі, непісанымі аўтарытэтамі для ўсіх, але чамусці сёння ў беларускага грамадства такіх аўтарытэтаў няма. І ў гэтым вялікая праблема, нават бяда. Толькі не трэба казаць, што нацыя не выказвае патрэбы мець такіх аўтарытэтаў, але гэта і не справа нацыі. Справа нацыі ў тым, каб ўтвараць своеасаблівую раку, якая нас нясе, а ўжо справа ўмоўнай эліты рабіць усё неабходнае, каб такія “няпісаныя аўтарытэты” ў нацыі з’яўляліся і кіравалі плынямі гэтай ракі, перакананая Вольга Гардзейчык-Мазярска.

euroradio.fm