
Прэм’ера дакументальнага спектакля «Бежанцы 1915» ад BY TEATR адбудзецца 14 і 15 ліпеня а 19:00 у Тыкоціне па адрасе вул. Poświętna 4 (Салон пад Совамі). Гледачы пачуюць гісторыі людзей, якія былі вымушаныя ўцякаць падчас Першай сусветнай вайны — на падставе кнігі Анэты Прымака-Онішк «Бежанства 1915. Забытыя ўцекачы». Плануецца, што на першым паказе будзе прысутнічаць і сама аўтарка. Кажа рэжысёр Андрэй Новік:

Спектакль стваралі палякі й беларусы, частка якіх — вымушаныя эмігранты. Гучаць ня толькі беларуская, польская, расейская мовы, але і мясцовая падляская гаворка. І ўсё гэта — у асаблівай прасторы. Кажа акцёр Аляксей Сапрыкін:

Галоўны партнёр праекта — Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку. У жніўні спектакль «Бежанцы 1915» ад BY TEATR пакажуць таксама ў Гарадку, Нараўцы і Тэрэмісках.
