
Галерэя імя Тамары Саланевіч у Нараўцы працягвае летні сезон і запрашае гасцей на дзве адметныя выставы.
Кажа інструктар культуры Галерэі Кацярына Бяляўская:
– Як раз маем дзве цікавыя выставы. Адна – гэта мастацкая, па выніках пленэру. У гэтым годзе мы ўжо мелі два пленэры. Найчасцей мастакі малююць нашу прыроду, Белавежскую пушчу. Але ў апошнія гады мы назіраем такое зацікаўленне драўлянай архітэктурай, сакральнай архітэктурай. А другая выстава – мастачка з Украіны Алена Саржэнка паказвае свае плакаты і афішы.
Па словах Кацярыны Бяляўскай, галерэя працуе з аўторка па суботу, з 10:00 да 18:00. Знаходзіцца Галерэя імя Тамары Саланевіч у Нараўцы па адрасе: ul. Mickiewicza 50.

