19.07: «Беларускі народны фэст» працягваецца ў Бандарах і Баціках

Канцэрты ў межах цыклу летніх фестываляў «Беларускі народны фэст», арганізаванага Беларускім грамадска-культурным таварыствам, набіраюць абароты.

Як адзначыў старшыня БГКТ Васіль Сегень, ужо ў суботу, 19 ліпеня, у вёсцы Бандары пройдзе чарговая “Бандароўская гасцёўня”. Пачатак а 17-й.

Кажа Васіль Сегень:

– На нашых мерапрыемствах летняга сезону будуць паяўляцца госці з Латвіі, прыедуць таксама з Вентспілса. Неўзабаве адбудзецца два багатыя мерапрыемствы – «Бандароўская гасцёўня» 19 ліпеня, і на наступны дзень у Баціках міжнародны фестываль «Культура без межаў». Вось там пабачым мы калектыў з Вентспілса.

А ўжо ў нядзелю, 20 ліпеня, а 15-й святочная хваля перамесціцца ў Бацікі-Бліжэйшыя, дзе пройдзе унікальны фестываль з акцэнтам на беларускую спадчыну рэгіёна. Беларускае грамадска-культурнае таварыства запрашае ўсіх аматараў фальклору, традыцый і жывой народнай культуры. Удзел у мерапрыемствах бясплатны.

racyja.com