
“Па што ідзеш, воўча? – Па астатняе”: Ева Вежнавец і яе “балотная казка”
– “Шлях дробнай сволачы”: пра што апавядае (і як “зроблена”) першая кніга аўтаркі.
– “Калі ўсё страціш, потым усё ідзе чотка”: беларускі балотны экзістэнцыялізм.
– Як пісьменьніца паказвае дзьве вайны, дзевяць уладаў і “сем сьмярцей, малых і вялікіх”.
– Гвалт і магія, мужчынскае і жаночае ў творы.
– “Бацькам ні насяры ні дзякуй”: насьледаваньне ці палеміка зь літаратурнай традыцыяй.
– “Крэнты-мэнты сьляпой старэчы”: стыхія жывое мовы ў аповесьці.
– Ева Вежнавец як удзельніца першага беларускага зборніка пра эротыку і сэкс “Дванаццаць актаў”: апавяданьне “Іра ў залатых басанажках” – ці атрымалася “пра эротыку і сэкс”?
Пераклад на польскую мову Юрась Ліхтаровіч.
Пачатак а 18.00.
Klub Proza, Przejście Garncarskie 2.
Уваход вольны.
Трансьляцыя тут.
https://facebook.com/events/s/d%C5%82uga-droga-do-domu-iv-wyk%C5%82ad-/747243458467264/
