«Чароўны край». У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм

Аўтар і вядоўца цыклу дзіцячых праграм «Чароўны край» вядомы папулярызатар беларускага фальклору Сяржук Доўгушаў. Ён выступіць разам з тэленавітым музыкантам Андрэем Еўдакімавым (Vuraj, «Дыяфільм live»), паведамляецца на старонцы Беларускага Моладзевага Хаба ў Фэйсбук.

Першы ранішнік пад назвай «Песні, казачкі ды танцы» адбудзецца ўжо ў гэтую суботу 4 сакавіка. Гэта праграма на аснове народных традыцый і фальклору ў сачасным аздабленні для дзяцей рознага ўзросту і іх бацькоў.

У праграме:

знаёмства з унікальнымі музычнымі інструментамі;

інтэрактыўныя гульні;

супольныя спевы і танцы. 

Таксама будуць гучаць песні і з репертуара гурта Vuraj.

Кошт квітка: 30zl (дзіцячы) і 40zl (на ўваходзе).

Дарослы квіток каштуе 15zl, можна купіць на ўваходзе альбо праз сайт (трэба ўвесьці код зніжкі «parents»).

budzma.org