
📍 1–8 жніўня, Вільня, амбасада Беларусі (Mindaugo 13)
🕒 з 14:00 да 22:00
9 жніўня 2020 года — дзень, калі мы прачнуліся як нацыя
Мы з’ядналіся — мірна, смела, разам
Адчулі сваю годнасць і сілу
5-я гадавіна Паўстання, гэта не пра смутак, а пра нараджэнне вольнай беларускай нацыі
Мы збіраемся — не каб аплакваць, а каб успомніць, хто мы. І зрабіць крок наперад!
🕯 “A Step Toward Change” — гэта 9 дзён варты ля амбасады Лукашэнкі.
Палітвязні з RE:BELarus, валанцёры Dapamoga, неабыякавыя беларусы — мы ўсе будзем там. І чакаем цябе
Запрашаем: — тых, хто быў у 2020-м,
— тых, хто дапамагаў тады і цяпер,
— тых, хто хоча паказаць: мы ёсць!
📜 Як далучыцца?
— праз форму: https://docs.google.com/spreadsheets/d/1AVONE9jL4wDU1_h8Gja1tmERHVuE1ZQj2UAwYLyIY6M/edit?usp=drivesdk
— напішы @REBELarus20
АБО ПАДЫХОДЗЬ У ЛЮБЫ ЧАС, каб падтрымаць тых, хто на варце
🎈 Бяры сцяг, шыльду, сваю гісторыю.
Кожны важны. Бо гэта — крок да перамен. І мы зробім яго разам!
